Dek Unu (у перакладзе з эсперанта «адзіннаццаць») — амерыканскі часопіс fine art фатографіі, канцэпцыя якога палягае ў тым, каб штомесяц прысвячаць свой выпуск не некалькім, а толькі аднаму творцу. «Кожнае выданне і курыруецца мастаком, а не рэдакцыяй», — адзначаецца на сайце часопіса. У лістападаўскім выпуску Dek Unu — сваё солавыказванне вядзе беларуская фотамастачка Ганна Мельнікава.
Ганна Мельнікава прадстаўляе ў Dek Unu сваю серыю «Калідор зацьменняў». Яе праект быў адабраны з мноства аўтарскіх серый, дасланых у рэдакцыю.
«Сярод фатографаў, якія займаюцца альтэрнатыўнымі працэсамі, нямногія змагаліся з таямніцамі mordançage (фатаграфічная тэхніка, якая перакладаецца як «вытраўліванне»), і яшчэ меншая колькасць паставіла яго пад такі вытанчаны кантроль. Візуальная паэзія!» — рэкламуе творчасць Ганны fine art фатограф, супрацоўнік Dek Unu Roger Leege.
У часопісе беларуская мастачка прадстаўляецца як майстар альтэрнатыўных тэхнік фатаграфіі.
«Пачаўшы рана, Мельнікавай відавочна было наканавана быць мастачкай, прайшоўшы прамы шлях ад таленавітага дзіцяці да мастацкай школы, мастацкага каледжа і Беларускай акадэміі мастацтваў, які прывёў да кар’еры мастака, мастацкага фатографа, графічнага дызайнера, мастацтвазнаўцы і прафесара, — значыцца ў яе візітоўцы. — Як і многія іншыя, у адказ на абмежаванні традыцыйнай фатаграфіі яна звярнулася да гумбіхраматнага друку, цыянатыпіі, фотаграмы, пінхолу і, у гэтай серыі, мардансажу, дзе ў альтэрнатыўных працэсах яна знайшла спосабы аб’яднаць сваю любоў да графікі, жывапісу і фатаграфіі ў адну цэласную форму мастацтва. Яе выявы змешваюць структураваную кампазіцыю з выпадковымі эфектамі, форму з патокам, і геаметрыю з выпадковасцю, выразна дэманструючы ўнікальную прысутнасць мастачкі. У адрозненне ад некаторых альтэрнатыўных лічбавых выяў, якія лёгка можна было б зрабіць у звычайным срэбры, авантурныя творы Мельнікавай спалучаюць дызайн і адкрыццё, каб паказаць яе ўласныя творчыя намеры, бачанне і голас», — распавядае пра беларускую фотамастачку Dek Unu.
Паглядзець выпуск Dek Unu з фатаграфіямі Ганны Мельнікавай можна тут.