Аляксею Кузьмічу пагражае да 7 гадоў турмы за акцыю «Асемяненне». Заўтра ў Парыжы адбудзецца суд па справе

Беларускі акцыяніст Аляксей Кузьміч заўтра, 3 красавіка, прадстане перад французскім судом за акцыю «Асемяненне» («Insemenation»). Мастаку пагражае да 7 гадоў турмы і 100 тысяч еўра штрафа за вандалізм у дачыненні гістарычнай спадчыны Францыі.

«Суд по делу об «Осеменении» Парижа. Вандализм в отношении исторического наследия Франции. До 7 лет тюрьмы и 100.000 евро штрафа. Эта пятница, 3 апреля. Вы сможете лично верифицировать процесс моей биологической нормализации. Время: 13:30. Локация: Palais de Justice de Paris (29 Av. de la Prte de Clichy, 75017 Paris», — распавёў пра будучы пра судовы працэс Аляксей Кузьміч у сацсетках.

Нагадаем, што акцыя «Insemenation» адбылася ў верасні 2024 года на Вандомскай плошчы. Творца, выкарыстоўваючы Вандомскую калону як фалічны сімвал, «дамаляваў» да яе жоўтай фарбай так званыя тэкстыкулы. «Няхай праз наслаенні бюракратычнай мерцвячыны культуры прарвецца плынь тварэння», — адзначыў Аляксей Кузьміч у каментары да працы. На думку акцыяніста, Францыя згубіла жывы дух культуры, але яго можна вярнуць праз гульню і творчасць.

Праз некаторы час ад твору не засталося і следу.

Але па выніках учынку заўтра пройдзе суд над мастаком, які толькі нядаўна атрымаў адмову ад французскіх уладаў у наданні статусу бежанца ў Францыі. Згодна з дакументам ад 24 лютага 2026 года, падпісаным прадстаўніком французскага офіса па абароне бежанцаў (OFPRA), прысутнасць Кузьміча на тэрыторыі краіны разглядаецца як небяспечная.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!