Скрыны з рэпартажу Вольгі Воранавай.
Героем новага дакументальнага рэпартажу Вольгі Воранавай з цыкла «Ваяры і валанцёры» стаў беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзей (Рыжы). Фільм пра штурмавіка, які загінуў пад Мар’інкай у 26 год, выйшаў сёння на Belsat Doc.
Аляксей Аўдзей нарадзіўся ў Заастравеччы Клецкага раёна.
У 2020 годзе ў Беларусі ён удзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту рэжыму. Быў затрыманы, хутка выехаў з Беларусі.
З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну адразу, як толькі змог дабрацца, далучыўся да барацьбы з расійскімі акупантамі. Ваяваў у розных падраздзяленнях, быў штурмавіком.
Аляксей загінуў 16 красавіка 2025 года. Яму было ўсяго 26 год.
Новы рэпартаж Вольгі Воранавай знаёміць гледача з хлопцам, перакананні якога без ваганняў прывялі на фронт ва Украіну. Пра Аляксея распавядаюць яго бацькі, сябры, былая дзяўчына. Штурмавік, які чытаў Якуба Коласа ў час паміж баямі — у новай працы беларуская рэжысёрка спалучае архіўныя запісы і сведчанні блізкіх, намагаючыся пазнаёміць з постаццю добраахвотніка. Удачай рэпартажу становяцца расповеды пра Аляксея не толькі дзяўчыны ваяра Ірыны, але яго бацькоў, якія былі вымушаны з’ехаць з Беларусі. Праз іх можна зразумець, у якой сям’і вырас хлопец.
У 2023 годзе Аляксей быў адзначаны ўзнагародай «У еднанні сила». Быў кантужаны.
Ён загінуў пад Мар’інкай, калі быў у Беларускім добраахвотніцкім корпусе. Партрэт Аляксея Аўдзея можна знайсці на кіеўскім Майдане.