Алесь Бяляцкі прадставіў у Швецыі нататкі пра жыццё ў зняволенні для кнігі «Алесь», якая будзе выдадзена на польскай і англійскай мовах

У Швецыі ў межах выставы «Кніга і вандроўка ў Еквіку / Егелукаце» (Bok & Vandring i Jäckvik / Jäggeluaktta) старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі эксклюзіўна прадставіў свае новыя нататкі пра жыццё ў зняволенні, якія стануць новым раздзелам яго кнігі «Алесь», піша выдавецтва «Полацкія лабірынты».

Пераклад раздзела на шведскую мову зрабіў дыпламат Стэфан Эрыксан.

Упершыню кніга «Алесь» была апублікаваная, яшчэ калі Алесь Бяляцкі знаходзіўся ў зняволенні. Адным з цэнтральных момантаў новых нататак з’яўляецца апісанне побыту ў камеры, дзе разам з аўтарам знаходзіўся толькі адзін палітвязень, а астатнія былі прадстаўнікамі крымінальнага свету. Бяляцкі згадвае, што сярод яго сукамернікаў былі наркаспажыўцы, дробныя парушальнікі і нават асоба, якая чакала пажыццёвага прысуду.

Ужо цяпер кніга перакладаецца на польскую і англійскую мовы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!