Актор-купалавец Дзмітрый Ясеневіч знаходзіцца за межамі Беларусі. Пра эвакуацыю артыста, вядомага беларусам па шматлікіх ролях, і ў тым ліку, па ролі чыноўніка Мікалая Сягеевіча з праекта «ЧынЧынЧанэл», паведаміў Андрэй Стрыжак.
У маі Дзмітрый Ясеневіч трапіў на содні, але інфармацыя пра гэта затрыманне публічна не распаўсюджвалася ў мэтах бяспекі. Вядома, што тады артыста затрымалі пасля чарговага вяртання ў Беларусь.
Зараз актор знаходзіцца на волі і ў бяспецы.