Агульнанацыянальная дыктоўка ў Міжнародны дзень роднай мовы будзе транслявацца на канале BELSAT LIFE

У Міжнародны дзень роднай мовы — 21 лютага — пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка. Яна будзе транслявацца на канале BELSAT LIFE.

Нагадаем, што Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у агульнанацыянальнай анлайн-дыктоўцы.

Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, выступіць з уступным словам да дыктоўкі.

Дыктоўку прачытае Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Поўны тэкст для праверкі можна будзе знайсці ў сацыяльных сетках Музея Вольнай Беларусі (Instagram і Facebook) адразу пасля заканчэння дыктоўкі.

Тэкст дыктоўкі прапанаваны Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні і прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Час трансляцыі: 19:00 па Мінску; 18:00 па Вільні; 17:00 па Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!