Фестываль "Свята сонца". Фота: https://t.me/tochkaby
Фестываль у Дудутках «Свята сонца» павінен быў прайсці ў чэрвені ў дзявяты раз. На сайце дзяржагенцтва БелТА быў зроблены матэрыял пра падзею, аднак па даносе прарасійскай актывісткі Бондаравай фестываль быў адменены.
Бондараву абурыла паганская сімволіка фестывалю: «Праз насаджэнне неапаганства, праз рамантызацыю акультызму ажыццяўляецца разбурэнне праваслаўя», — напісала яна ў сацсетках.
А пазней з’явіўся допіс пра тое, што яна атрымала афіцыйны адказ, які пацвярджае, што фестываль адменены, пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства анулявана.
Згаданы артыкул на сайце БелТА выдалены: яго прыраўнялі да «рэкламы паслуг эзатэрыкаў, шаманаў, варажбітак і іншага інфацыганства».
Фестываль «Свята сонца» праводзіўся ў музейным комплексе «Дудуткі» з 2016 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram