Аддзел па культуры і мастацтве Мінскага экзархата ўмацоўвае сістэмнае супрацоўніцтва з міністэрствам культуры. «Царква заўсёды была ў недрах культуры, царква – аснова духоўнай культуры нашага грамадства. Таму такое інтэнсіўнае ўзаемадзеянне сінадальнага аддзела па культуры са свецкімі ўстановамі і раней назіралася, але зараз гэта будзе мець яшчэ больш сістэматычны характар», — расказаў старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве протаіерэй Іаан Задарожын на радыё «Культура».
Рада па культуры Мінскай епархіі рашэннем свяшчэннага сінода была ператворана ў Сінадальны аддзел па культуры і мастацтве Мінскага экзархата. У гэтым адзеле ёсць розныя кірункі, напрыклад, звязаныя з царкоўнымі спевамі, з іканапісам. І ёсць рада па культуры, якую ўзначальвае протаіерэй.
Прызначаныя адказныя па культуры ў епархіях на сваіх месцах будуць актыўна ўзаемадзейнічаць з мясцовымі аддзеламі па культуры. Гэтае ўзаемадзеянне павінна адбывацца ў розных сферах – выставы, канцэрты, асветніцкія праекты.
Рэалізацыя гэтых планаў адбудзецца ў форме пагадненняў паміж беларускай праваслаўнай царквой і міністэрствам культуры. Мерапрыемствы плануюцца рэспубліканскага ўзроўню (маецца на ўвазе – дзяржаўны), пасля рэгіянальнага. І ўсё гэта будзе мець сістэмны характар, — паведаміў протаіерэй.
Усе нібыта дзеля таго, каб грамадства было «бліжэй і бліжэй да сапраўднай духоўнасці». «А сапраўдная духоўнасць, у адрозненне ад псеўда-, ідзе з недр нашага грамадства і нашай краіны – ад Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, ад нашых старажытных традыцый, і заснавана на Божых запаветах», — патлумачыў протаіерэй. І дадаў, што сапраўдную небяспеку ён бачыць у псеўдадухоўнасці, у маральным рэлятывізме: «і гэта, і тое можна, і незразумела што». Такое «ні тое, ні сёе, гэтыя размытыя каштоўнасці яшчэ горшыя за адкрыты сатанізм, бо яны прыкрытыя і таму небяспечныя».
Вынік актывізацыі супрацоўніцтва праваслаўнай царквы са свецкімі ўстановамі культуры праяўляецца ва ўзрастанні колькасці «праваслаўных» выстаў, што праводзяцца як у сталічных музеях, напрыклад, у Нацыянальным мастацкім, які нядаўна ладзіў выстваву «Праваслаўныя святыні», так і ў раённых асяродках культуры. Відавочна, што цяпер іх колькасць будзе толькі павялічвацца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: