Абвешчаны поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год
Беларускі ПЭН апублікаваў поўны спіс твораў, дапушчаных журы прэміі Францішка Багушэвіча да ўдзелу ў конкурсе за 2025 год.
Сёлета на прэмію паступілі дзясяткі заявак – ад кніг і даследаванняў да падкастаў, відэа і мультымедыйных праектаў. Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, мэтай якіх з’яўляецца асэнсаванне беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці.
У поўны спіс увайшлі 24 творы, якія адпавядаюць крытэрыям конкурсу і былі прынятыя да разгляду журы
«Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» – Сяргей Кавалёў (Выдавецтва Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, Люблін, 2025);
«Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» – Уладзімір Хільмановіч (Kniżny Vyraj, Беласток, 2025);
«І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» – Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025);
«Кола дня» – Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел);
«Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (2025, зашыфраваны ўдзел);
Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
«Беларусь як “культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі”, ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» – Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025);
Падкаст «Гісторыя на Свабодзе» – аўтар і вядоўца Сяргей Абламейка (2025);
Візуальная паэзія «Дудка беларуская і смык беларускі» – аўтар Антось Сівых (2025);
Падкаст «Кінатэатр Беларусь», #7: Вольга Раманава і Іншая гісторыя беларускага савецкага кіно – аўтары і вядоўцы Тарас Тарналіцкі, Юлія Аляксеева (2025);
Падкаст «Літаратурныя зацемкі» – аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025);
Падкаст «Папрацуем», выпуск 1: Псіхалагічная сесія з Барбарай Радзівіл – аўтарка Яліна Яноўская (зашыфраваны ўдзел);
Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч;
Відэапраект «Смаленне вепрука» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
Відэапраект «Трызуб і Пагоня» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» – аўтар і вядоўца Сяргей Мазан (2025);
Падкаст «Tutaka» – фундацыя «TUTAKA» (2025).
Наступным этапам стане абвяшчэнне доўгага спісу прэміі.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснавана ў 1996 годзе і штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, якія ўмацоўваюць беларускія традыцыі і аднаўляюць сувязь з мінулым.