Абвешчаны пераможцы прэміі імя Міхала Анемпадыстава

25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім у Польшчы падчас фестывалю «Бардаўская восень» прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе.

Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024).

Вокладка ўзнагароджана «за выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай».

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўшаноўвае спадчыну выбітнага беларускага мастака, дызайнера і культуролага, які значна паўплываў на развіццё візуальнай культуры Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

За апошнія гады прэмія адзначыла цэлы шэраг таленавітых дызайнераў і выданняў, якія фармуюць твар сучаснай беларускай кнігі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!