У Вільні працягваецца міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце». Сёння абвесцілі імя лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.
Ім стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка. Прэмія ўручана «за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі «Беларускі кнігазбор».
У якасці ўзнагароды выдадзена кніга паэта — яна называецца «Чатыры вятры», паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова ўручаецца з 2018 г. Яе лаўрэатамі станавіліся Алег Мінкін, Анхела Эспіноса Руіс, Анатоль Вярцінскі, Наста Кудасава, Антаніна Хатэнка, Юрась Пацюпа.
Летась прэмію атрымаў паэт Усевалад Сцебурака.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram