Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на Прэмію Цёткі, якая ўручаецца найлепшай кнізе для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі ў літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацыі. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна.
Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
Літаратурная намінацыя
- Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
Мастацкая намінацыя
- Марыся Вярцейка – Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023.
- Багдан Даўгяла – Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Вольга Дзятко – Аляксей Пысін «Матылёчкі-матылі». Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2023.
- Вера Забароўская – Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Лізавета Лянкевіч – Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Выдавецтва “Папуры”, 2023.
- Воля Кузьміч – Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Кацярына Сцяжко – Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя». Выдавецтва «Słowianka2, 2023.
Кароткі спіс Прэміі Цёткі 2024
Літаратурная намінацыя
- Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Валер Гапееў «Вольнеры. Бясконцы дзень». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
Мастацкая намінацыя
- Маргарыта Аніс – Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
- Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Воля Кузьміч – Андрэй Скурко «Стукі-грукі – што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
- Анатоль Лазар – Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Марыя Платонава – Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
- Мечыслаў Ян Супрон – Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў». Прэмія ўручаецца з 2016 года. У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі Цёткі сталі Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды» ў літаратурнай намінацыі і Лілія Бусарава з кнігай «Мой рыжы Бім» Эдзі Агняцвет у мастацкай намінацыі.
Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Уручэнне Прэміі Цёткі адбудзецца на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які пройдзе 7-9 лістапада ў Познані.
🔥
Поддержите Reform.news донатом!