Абвешчана віленская праграма Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova
Мерапрыемствы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце.
5 і 6 кастрычніка першая Pradmova пройдзе ў Вільні. Гэта два дні размоў, абмеркаванняў, творчых сустрэч і паэтычных чытанняў. У праграме — прэзентацыі новых кніг, дыскусіі з інтэлектуаламі, майстар-класы і вершы. Можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.
Сярод удзельнікаў: Таццяна Шчытцова, Сяргей Календа, Таццяна Нядбай, Марына Хоббель, Андрэй Хадановіч, Аліна Нагорная, Саша Філіпенка.
5 кастрычніка, субота
10.30-11.00
Урачыстае адкрыццё фестывалю і кніжнага кірмашу
11.00-12.30
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі»
12.30-13.00
Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча «Адрэналін» (імпрынт Skarynycy)
13.00-13.30
Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова «Варшава» (выдавецтва «Мяне Няма»)
13.30-14.00
Прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции»
14.00-15.00
Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі «Самы цымус»
15.00-15.30 Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу: дзе рэзаць і чым фарбаваць
15.30-16.10
Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў»
16.10-17.10
Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі «Галерэя чалавечай думкі»
17.10-17.40
«Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава Альмы Лапінскене
17.40-18.00
«Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Грымэльсгаўзэна
11.30-12.10
Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко
12.10-12.40
Рэканцэпт падарожжа: Кацярына Карповіч «Паром да Анконы»
12.40-13.20
Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi».
13.20-14.20
«Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk
14.20-15.30
«Як нам супрацоўнічаць?»: дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў
15.40-16.10
Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka
16.10-17.10
Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай
17.10-18.10
Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы
18.10-18.40
«Мова 404»: Аліна Нагорная пра дыскрымінацыю беларускай мовы
18.40-20.00
Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам
20.00-21.30
Музычны вечар
Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras «Vilniaus klasika», Vytenio g. 6, Vilnius.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы.