Касцёл Св. Веранікі і кляштар у вёсцы Селішча, будаўніцтва якіх распачалі бернандзінцы ў 1726-м, былі моцна пашкоджаны пасля Другой сусветнай вайны. Была разбурана адна з вежаў, згарэў манастырскі корпус, згублена ўнутранае ўбранне. Пасля заканчэння вайны будынкі не аднаўляліся і працягвалі разбурацца.
Літаральна 2 тыдні таму там паваліліся рэшткі сцен жылога корпуса кляштара бернардзінцаў, — паведамляе канал «заброшеннаябеларусь».
Спробы аднаўлення былі. Нават прыязджаў хтосьці з каталіцкай дыяцэзіі вырашаць пытанне. Аднак па прычыне адсутнасці даху, ад ідэі адмовіліся.
Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 212Г000807), — удакладняе тэлеграм-канал «Спадчына», — але ніякіх дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не прадпрынята.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram