Абрад «Тры Каралі» правядуць у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

У суботу, 6 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы правядуць рэканструкцыю свята «Тры Каралі».

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіора і Бальтазара.

Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў.

З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.

У праграме:

  • Рэканструкцыя абраду «Тры Каралі»;
  • Выступ гурта «Мілавіца»;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Беларускія танцы і гульні.

Кошт квіткоў: ад 6 да 12,50 рублёў

Дата: 6 студзеня

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!