«А ў мяне і дому няма»: на лэйбле Radio Plato выйшаў дэбютны альбом беларускага гурта Vapna

Vapna – гэта дуэт музыкаў Андрэя Вазьянава і Паўла Астахава. Гурт быў заснаваны ў 2019 годзе пад назвай Novy Byt, затым быў перайменаваны ў Vapna. Сёлета дуэт выдаў дэбютны альбом Askiepki LP, у якім спрабуе намацаць межы беларускай прасторы — фізічныя і ментальныя.

Уласна, матэрыял для альбома быў запісаны ў перыяд з 2019 па 2022 гады, таму ўвесь нерв сучаснай гісторыі Беларусі можна адчуць у альбоме напоўніцу.

Плытка ўздоўж і ўпоперак прасякнута беларускім вайбам: тут падымаюцца тэмы міграцыі, раз’яднанасці і бясконцага беларускага лета, агарнутыя ў смелыя, часам псіхадэлічныя сінтэзатарныя эксперыменты.

Уласна, стыль Vapna вагаецца паміж напорыстым краўт-рокам і постпанкам, часам ступаючы на электрапоп-тэрыторыю.

Павел Астахаў і Андрэй Вязьянаў.

10 трэкаў, 5 гадоў, 6 краін – альбом Askiepki увабраў у сябе вельмі шмат і ствараўся вельмі павольна, урыўкамі і наскокамі; жыццё апошнімі гадамі не спрыяла запісу музыкі. Але ўпартасць перамагла, — распавядаюць музыкі. — Мы хочам, каб гэты альбом быў мосцікам праз межы і паміж месцамі; каб яго слухалі і ў Менску, і ў Вільні, і ў Гомлі, і ў Гданьску, і паўсюль, дзе ён можа быць пачуты і зразуметы. Бачым сваю працу часткай новай хвалі беларускай музыкі, якая з’яўляецца проста цяпер і нясе ў сабе будучыню.

Таксама выйшаў эпізод «Рэдактарскага падкаста» з удзелам франтмэна гурта Андрэя Вазьянава, дзе ён падрабязна распавядае пра стыль альбома, яго мэсэджы і іншыя цікавосткі Vapna.

Слухаць жа альбом на ўсіх стрымінг-платфорах можна тут.

Падтрымаць музыкаў — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!