Пяць прэзентацый, дванаццаць выдавецтваў: на варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі будзе працаваць беларускі стэнд
Reform.news · 24 ноября 2026, 14:03
https://reform.news/pjac-prjezentacyj-dvanaccac-vydavectva-na-varsha-skim-kirmashy-gistarychnaj-knigi-budze-pracavac-belaruski-stjend/26–29 лістапада ў Варшаве пройдзе кірмаш гістарычнай кнігі, на якім ЦБС разам з партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — арганізуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў і аўтараў.
Salon Niezależnych Wydawców i Autorów Białoruskich будзе працаваць пад нумарам 65.
На стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў: Kamunikat.shop, ARCHE, Skaryna Press, Gutenberg, RozumMedia, Połackija Łabirynty, Lohvinau, Magenta, Букіністка, byProsvet, SayBeat.
- 26 лістапада (чацвер) адбудуцца тры прэзентацыі: зборніка коміксаў «Праз краты» (15.00), кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах» (16:00) і кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў» (17:00).
- 27 лістапада (пятніца) у 15.00 пройдзе прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі».
- 28 лістапада (субота) у 15:00 адбудзецца прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».
- 29 лістапада (нядзеля) у 15:00 будзе прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».
Час працы кірмашу:
26–28 лістапада — 10:00–18:00
29 лістапада — 10:00–17:00
Адрас: Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej)
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
