У палацы Горватаў у Нароўлі аднавілі дэкор атыку, страчаны за савецкім часам — фотафакт
Reform.news · 10 ноября 2026, 16:09
https://reform.news/u-palacy-gorvata-u-naro-li-adnavili-djekor-atyku-strachany-za-saveckim-chasam-fotafakt/Саўладальнік палаца Горватаў у Нароўлі апублікаваў у сацсетках здымак з чарговым этапам рэстаўрацыі палаца.
«Беларусь, Палац Горватаў у Нароўлі. Проста цяпер там ідзе шмат працаў, прыгожых вынікаў якіх яшчэ ня бачна. Але што паказаць — ёсць.
Фіналізацыя рэстаўрацыі атыку. Балюстрада, псеўдабалюстрада, поўная афарбоўка.
Гэта гістарычны момант, бо дэкор атыку быў цалкам страчаны яшчэ за савецкім часам.
Мы аднаўляем Палац у такім выглядзе, ў якім яго планавалі і будавалі гаспадары!», — напісаў Пётр Кузняцоў.
Нагадаем, што палац Горватаў быў выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. Цяпер адбываецца чарговы этап рэстаўрацыі будынка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
