Музыка як эфір. Як праект Hazy Flora ператварыў дыханне і CO₂ у мастацтва
Reform.news · 6 ноября 2026, 20:34
https://reform.news/muzyka-jak-jefir-jak-praekt-hazy-flora-peratvary-dyhanne-i-co-u-mastactva/Беларускія саўнд-артысты Муфер (Mufer) і Ілля Семашкевіч (Semashkevich), якія стварылі ў Польшчы праект Hazy Flora, прэзентавалі дэбютны альбом «CO₂ in Stasis». Рэліз складаецца з 15 электронных кампазіцый, створаных у жанры science art, дзе гукавымі параметрамі сталі фізічныя і хімічныя ўласцівасці вуглякіслага газу.
Праект Hazy Flora працуе на стыку электроннай музыкі, перформансу, інсталяцый і сэнсарных сістэм. У новым альбоме мастакі выкарысталі навуковыя дадзеныя пра CO₂ для стварэння сінтэзатарных і MIDI-структур: тэмбр, частату і працягласць гукаў вызначаюць фізічныя параметры газу. Канцэптуальнай асновай працы стала тэма адносін паміж чалавечым дыханнем і фотасінтэзам раслін. Тэмпарытм музыкі спасылаецца на хуткасць, з якой людзі выдзяляюць вуглякіслы газ, а расліны яго перапрацоўваюць.

Музыка, якая «дыша» разам з публікай
Асаблівасцю праекта з’яўляецца яго сувязь з жывой аўдыявізуальнай сістэмай. Падчас выступаў канцэнтрацыя CO₂ у прасторы вымяраецца спецыяльным самаробным датчыкам (DIY sensor) і ў рэальным часе ператвараецца ў гук праз Ableton і сінтэзатары. У выніку музыка літаральна здымаецца з паветра і «дыша» разам з прысутнымі ў залі.
Назвы трэкаў у альбоме адсылаюць да дакладных навуковых тэрмінаў: ад «Molecular Weight» («Малекулярная маса») і «Pressure» («Ціск») да «Boiling» («Кіпенне») і «Solubility» («Растваральнасць»). Кожная з гэтых кампазіцый уяўляе сабой прыгожы, атмасферны эмбіент-ландшафт.
Музыка «CO₂ in Stasis» вылучаецца сваёй медытатыўнасцю і тонкай прыгажосцю. Гэта падарожжа, якое дапамагае сінхранізаваць розум і цела, у пэўным сэнсе стаць часткай агульнай прасторы элементаў і часціц. Пры гэтым падчас праслухоўвання рэлізу ўзнікае заканамернае пытанне: хто ж галоўны аўтар гэтых ландшафтаў — мастакі, вуглякіслы газ ці тэхналогіі? Ці ўсе разам? І як тады можна назваць тое, што мы чуем?
Як выказванне CO₂ in Stasis цалкам заглядвае ў будучыню. Дыханне як музыка? Ці музыка як эфір?
Паслухаць «CO₂ in Stasis» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
