Reform.news

Ambasada Kultury запрашае ў Берлін на выставу Luft suchen II

Reform.news · 5 ноября 2026, 15:55

https://reform.news/ambasada-kultury-zaprashae-berlin-na-vystavu-luft-suchen-ii/

Незалежная ініцыятыва Ambasada Kultury запрашае на выставу Luft suchen II, якая пройдзе з 11 па 15 лістапада 2026 года ў Halfsister Berlin.

Гэта другая выстава праекта Luft suchen, які складаецца з дзвюх выстаў.

Першая выстава, Luft suchen I, прайшла ў кастрычніку.

Luft suchen I. Фота: Ambasada Kultury

Слова люфт прыйшло ў беларускую мову з нямецкага Luft – паветра. У тэхнічным ужытку яно азначае зазор, невялікую прастору паміж дэталямі, неабходную для руху. Без гэтага паветра механізм становіцца занадта шчыльным, трэнне ўзмацняецца, а рух губляе магчымасць працягвацца.

Выстава звязаная з перадачай. Яна звяртаецца да таго, як досвед мінулага можа ўваходзіць у сучасную прастору праз рытуал, клопат, духоўныя практыкі, блізкасць і супольнае дзеянне. Выставу суправаджае публічная праграма: майстар-клас, мастацкая інтэрпрэтацыя, дыскусія і фінісаж з вакальным перформансам.

Разам дзве выставы ствараюць прастору для пошуку арыенціраў. Паміж бачаннем і перадачай, памяццю і дзеяннем, унутраным імпульсам і супольнай практыкай узнікае люфт – паветра, неабходнае для таго, каб сувязь магла працягвацца.

Куратаркай праекта выступае Liso Stec, куратарка публічнай праграмы — Валянціна Кісялёва.

Мастачкі і мастакі: Аляксандра Канончанка, Ута Бекая, Марына Напрушкіна

Адкрыццё выставы: 11 лістапада 2026, 18:30, Halfsister Berlin, Torgauer Straße 1, 10829 Berlin

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий