«Купалаўцы» пакажуць у Варшаве «Адысею» — эксперыментальны тэатральны праект-калабарацыю
Reform.news · 18 октября 2026, 10:39
https://reform.news/kupala-cy-pakazhuc-u-varshave-adyseju-jeksperymentalny-tjeatralny-praekt-kalabaracyju/17,18,19 лістапада ў Варшаве «Купалаўцы» пакажуць Émigré Cabaret «Адысею» — тэатральны праект-калабарацыю, праект-эксперымент, у якім ёсць месца гумару і суму, чулівай песні і востраму слоўцу.
«Гэта той самы выпадак, калі мы не змаглі знайсці патрэбную п’есу і вырашылі напісаць усё самі… Выказаць менавіта свае думкі і пачуцці», — паведамляе анатацыя.
Émigré Cabaret «Адысея» — пра шлях дадому, поўны прыгод, пра міф, які становіцца рэчаіснасцю, пра гульню, з якой не заўсёды можна выйсці.
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр: Мікалай Мішын
Музыка і тэксты песень: Уладзімір Пугач
Сцэнаграфія, касцюмы: Міла Гогенко
Дызайн: Алена Алешка
У спектаклі занятыя: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Дзяніс Дудзінскі і Уладзімір Пугач.
Абмежаванне па ўзросце: 18+
Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Miasto Stołeczne Warszawa.
Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
