У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект
Reform.news · 28 сентября 2026, 15:06
https://reform.news/u-minsku-zabaranili-jashchje-adzin-kulturnicki-praekt/У Мінску пад забарону трапіла публічная культурна-асветніцкая дзейнасць мастака Сяргея Філіпава. Ён больш не мае магчымасці праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі ў сталіцы.
На працягу апошняга года Філіпаў быў куратарам асветніцкага праекта, у межах якога адбылося каля двух дзясяткаў імпрэзаў на шасці розных пляцоўках (у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна). Творчыя сустрэчы праходзілі з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры і краязнаўцаў.
Сяргей Філіпаў — беларускі пісьменнік, мастак і дзеяч культуры. Аўтар кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі быт і нефармальныя субкультуры 1970-х – 1980-х гадоў. Таксама вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.
Цэнзура і забарона выступаў незалежных дзеячаў культуры застаюцца адным з інструментаў ціску на культурную прастору Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
