Абвешчаны адкрыты конкурс выканаўцаў фэсту «Бардаўская восень» у Бельску Падляскім
Reform.news · 20 сентября 2026, 15:53
https://reform.news/abveshchany-adkryty-konkurs-vykana-ca-fjestu-barda-skaja-vosen-u-belsku-padljaskim/Арганізатары ХХХІ фестывалю беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень» ў польскім горадзе Бельску Падляскім абвясцілі анлайн-конкурс для аўтараў і выканаўцаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць беларусаў і беларусак, якія: ствараюць і выконваюць уласныя творы на беларускай мове, у рэпертуары маюць не менш за 4 аўтарскія кампазіцыі.

Анлайн-форма і ўмовы конкурсу тут.
Дэдлайн: 2 кастрычніка:
Вынікі конкурсу вырашыць публіка! З 5 па 11 кастрычніка можна будзе падтрымаць любімага выканаўцу ў галасаванні ў сацсетках.
Пераможца конкурсу выступіць на сцэне фестывалю «Бардаўская восень» 2026, атрымае грашовую ўзнагароду.
Фэст адбудзецца 23–24 кастрычніка ў Бельску Падляскім у 31-ы раз. «Бардаўская восень» – гэта цыклічнае мерапрыемства, якое адбываецца на Падляшшы амаль 30 гадоў. На сцэне фестывалю ў розныя гады выступалі Зміцер Вайцюшкевіч, Яўген Барышнікаў, Naviband, Relikt, ILO&friends, Алесь Камоцкі, BosaeSonca, Сяржук Доўгушаў ды іншыя выканаўцы. Арганізатарам фестывалю «Бардаўская восень» з’яўляецца Фонд Tutaka.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
