Reform.news

«І гэта ўсё?» Экспанаты музея паэткі Яўгеніі Янішчыц размясціліся на дзвюх паліцах пінскага музея беларускага Палесся

Reform.news · 5 августа 2026, 22:20

https://reform.news/i-gjeta-sjo-jekspanaty-muzeja-pajetki-ja-genii-janishchyc-razmjascilisja-na-dvuh-palicah-pinskaga-muzeja-belaruskaga-palessja/

Восенню 2025 года на Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц, бо ліквідавалі школу ў Парэччы, дзе паэтка навучалася і дзе размяшчаўся яе музей.

Экспанаты вырашылі перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска.

Рэчы з музея Яўгеніі Янішчыц у экспазіцыі пінскага Музея беларускага Палесся. Фота: Threads / siarzhuk_kizim

Фотаздымкі экспазіцыі, прысвечанай паэтцы, апублікаваў у Threads наведвальнік музея. Уся спадчына Янішчыц заняла ўсяго дзве паліцы ў адной шкляной вітрыне.

«І гэта ўсё? Там столькі экспанатаў цікавых было! Такі цікавы музей быў, — абураюцца каментатары. — Добра, канешне, што ўвогуле нешта выставілі ў вітрыну. Але ж гэта нейкі сорам».

Былы музей Яўгеніі Янішчыц у Парэччы. Фота: Planieta Belarus.

Калі адшукаць здымкі вясковага музея Яўгеніі Янішчыц, сапраўды можна ўбацыць даволі багатую экспазіцыю, старанна сабраную дырэктаркай школы Антанінай Сідарук.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама

Добавить комментарий