На рэканструкцыю будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў
Reform.news · 2 августа 2026, 13:19
https://reform.news/na-rjekanstrukcyju-budynka-nacyjanalnaga-akadjemichnaga-dramatychnaga-tjeatra-imja-maksima-gorkaga-vydatkavana-amal-50-miljona-rubljo/На рэалізацыю праекта па рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з рэспубліканскага бюджэту агулам выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў, — паведамляе Міністэрства культуры.

Гмах тэатра, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, быў узведзены ў 1901—1906 гадах.
Падчас рамонтных работ, якія распачаліся ў будынку мінулым летам, часткова адноўлены яго першапачатковы выгляд. На галоўным фасадзе раскрытыя ўчасткі муроўкі ў маўрытанскім стылі, аконным праёмам вернутая гістарычная форма, а брамы замененыя на каваныя з аўтэнтычным малюнкам; замест драўляных перакрыццяў з’явіліся маналітныя.

У глядзельнай зале можна будзе пабачыць адноўленую ляпніну партала сцэны і ложаў.
Мадэрнізуюцца пад’ёмы для мацавання куліс і дэкарацый, сафітныя пад’ёмы для светлавога абсталявання, па перыметры залы будуць усталяваныя акустычныя панэлі і калонкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
