Вялікая страта для ўсёй Беларусі — Ціханоўская пра смерць Святланы Курс
Reform.news · 20 июля 2026, 18:19
https://reform.news/vjalikaja-strata-dlja-sjoj-belarusi-cihano-skaja-pra-smerc-svjatlany-kurs/Святлана Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці пісьменніцы Святланы Курс.
«З вялікім болем даведалася пра смерць Святланы Курс. Гэта вялікае гора для блізкіх і сяброў і вялікая страта для ўсёй Беларусі.
Сваім талентам і сваёй працай Святлана назаўсёды ўпісала сваё імя ў беларускую гісторыю і культуру.
Святлана зараджала беларусаў пазітывам, прыцягвала многіх да беларушчыны, натхняла і заўсёды выпраменьвала аптымізм. Яна была натхненнем для кожнага і кожнай, хто жыў беларускімі справамі, хто любіў Беларусь і рабіў нешта дзеля беларускай справы.
Нам будзе вельмі вас не хапаць, Святлана. Вашых словаў, вашых кніг, вашых парадаў і мудрых думак.
Светлая памяць», — сказала Ціханоўская.
Беларуская пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) памерла ва ўзросце 54 гадоў.
