Галіне Казіміроўскай за суткі сабралі грошы на дапамогу ў барацьбе з анкалогіяй
Reform.news · 6 мая 2026, 12:24
https://reform.news/galine-kazimiro-skaj-za-sutki-sabrali-groshy-na-dapamogu-baracbe-z-ankalogijaj/Учора кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская звярнулася па дапамогу ў сувязі з цяжкай хваробай — музыка захварэла на анкалогію. Ужо сёння беларусы сабралі патрэбную суму на «Байсоле».
Зараз Галіна праходзіць цяжкія курсы хіміятэрапіі, наперадзе — аперацыя і радыётэрапія.
Хвароба пазбавіла Галіну магчымасці выкладаць. Сям’і з двума непаўналетнімі дзецьмі няма чым плаціць за арэнду кватэры і ежу.
Таксічнасць хіміі патрабуе дарагіх прэпаратаў для падтрымкі печані і іншых органаў, а таксама моцных абязбольвальных.
«Кожны курс хіміятэрапіі – гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне сыходзіць некалькі дзён, і толькі ты прыходзіш у сябе, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл».
Галіне патрэбна была сума ў €8500, каб аплаціць арэнду жытла на 6 месяцаў, прадукты і лекі. На дадзены момант сабрана €9665.
Падтрымаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
