У Мінску затрымалі сужэнцаў-каталікоў: сярод іх — інтэлектуал ад моды Валер Краснагір
Reform.news · 5 мая 2026, 00:27
https://reform.news/u-minsku-zatrymali-suzhjenca-kataliko-sjarod-ih-intjelektual-ad-mody-valer-krasnagir/Стала вядома пра затрыманне Валера Краснагіра — эстэта і інтэлектуала ад беларускай моды, чалавека, які стаяў ля вытокаў фэшн-індустрыі ў Беларусі. Як паведаміла «Хрысціянская візія», яго разам з супругай Вольгай Мускай затрымалі на мінулым тыдні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі прыйшлі да сужэнцаў дадому. Сувязь з імі знікла як мінімум з мінулага чацвярга. Прычыны затрымання і статус Вольгі і Валеры пакуль застаюцца невядомымі.
Валер Краснагір у 2010-я быў рэдактарам культавага часопіса Filet, які разглядаў моду не як глянец, а як частку філасофіі і культуры.
Апошнім часам Валер разам з жонкай Вольгай актыўна ўдзельнічаў у жыцці каталіцкай супольнасці Мінска. Менавіта іх прыналежнасць да вернікаў стала падставай для першых паведамленняў аб затрыманні.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
