У Варшаве пройдзе лабараторыя салідарнага вышывання з Руфінай Базловай
Reform.news · 31 марта 2026, 12:56
https://reform.news/u-varshave-projdze-labaratoryja-salidarnaga-vyshyvannja-z-rufinaj-bazlovaj/2 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча з мастачкай Руфінай Базловай — аўтаркай знакамітых «выжыванак».
Падчас лабараторыі мастачка распавядзе пра сваю мастацкую практыку і праект #FramedinBelarus, у якім гісторыі палітычных зняволеных Беларусі перакладаюцца на мову арнаменту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паспрабаваць сябе ў вышыванні, разабрацца, як «чытаюцца» гэтыя выявы, і далучыцца да калектыўнай практыкі салідарнасці.

«Выжыванкі» Руфіны Базловай атрымалі міжнароднае прызнанне і сталі адным з візуальных сімвалаў сучаснай Беларусі — пра свабоду, супраціў і чалавечнасць.
Уваход па данатах: 50 зл. (усе матэрыялы ўваходзяць у кошт)
Рэгістрацыя тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
