Беларускамоўнае выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу
Reform.news · 21 февраля 2026, 15:05
https://reform.news/belaruskamo-nae-vydavectva-tjehnalogija-prypynila-pracu/У фэйсбуку выдавецтва «Тэхналогія» з’явіўся допіс: «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе».
Нагадаем, што напрыканцы года выдавецтва прызналася ў фінансавых цяжкасцях і папрасіла чытачоў падтрымаць яго. «Тэхналогія» перажывала складаны перыяд: у краму стала заходзіць значна менш людзей, продажы падалі, а праца ўсё часцей трымалася на энтузіязме. Каманда звярнулася да чытачоў з просьбай не пакідаць беларускія кнігі без увагі.
Тады праблема нібы вырашылася. З якой прычыны выдавецтва спыняе працу і на які перыяд, не паведамляецца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
