ArtPower Belarus і Ū Hub запускаюць праграму па развіцці партнёрства паміж культурай і бізнесам
Reform.news · 23 января 2026, 19:58
https://reform.news/artpower-belarus-i-u-hub-zapuskajuc-pragramu-pa-razvicci-partnjorstva-pamizh-kulturaj-i-biznesam/Беларускія культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы запрашаюцца да ўдзелу ў адукацыйнай праграме, прысвечанай наладжванню ўстойлівага супрацоўніцтва з бізнес-сектарам. Праект рэалізуецца ArtPower Belarus у партнёрстве са стартап-кам’юніці Ū Hub.
Мэта праграмы — дапамагчы прадстаўнікам культурнага поля асвоіць інструменты камунікацыі з бізнесам, навучыцца адаптаваць свае прапановы пад запыты партнёраў і павысіць стратэгічную ўстойлівасць арганізацый.
Праграма скіраваная на вырашэнне тыповых складанасцяў у камунікацыі паміж сектарамі. Удзельнікі разгледзяць наступныя аспекты:
-
пераход ад каштоўнаснага пітчынгу да прагматычнай логікі бізнес-партнёрства;
-
фармуляванне канкрэтных прадуктовых прапаноў замест агульных дэкларацый;
-
пераадоленне бар’ераў у размовах пра фінансаванне і камерцыйную карысць праектаў;
-
структураванне прэзентацый для бізнес-аўдыторыі.
Праграма складаецца з двух этапаў:
Адукацыйны блок: 2 анлайн-воркшопы, прысвечаныя пітчынгу і спецыфіцы працы з бізнес-кампаніямі.
Практычны блок: афлайн-нетворкінг для прадстаўнікоў культуры і бізнесу, які адбудзецца 21 лютага ў Варшаве.
Да ўдзелу запрашаецца па адным прадстаўніку ад арганізацыі ці ініцыятывы.
Удзел у праграме бясплатны.
Арганізатары забяспечваюць магчымасць пакрыцця выдаткаў на праезд у Варшаву для ўдзельнікаў з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы і Германіі.
Заяўкі прымаюцца да 2 лютага (23:59 па Варшаве) тут. Падрабязнасці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

1 комментарий
Паясніце калі ласачка, а як людзі, якія нават шалупіння ад цыбулькі ад белбізнесу аніразу не атрымалі, збіраюцца чамусь вучыць цёмных культурных абарыгенаў?