«Пачынаем жыць»: NaviBand выклаў у сеціва новую песню, якая «зможа залекаваць раны»
Reform.news · 19 декабря 2025, 18:13
https://reform.news/pachynaem-zhyc-naviband-vykla-u-seciva-novuju-pesnju-jakaja-zmozha-zalekavac-rany/«Пачынаем жыць» — новая песня NaviBand аўтарства Ксеніі Жук — сёння выйшла на ўсіх музычных платформах.
Прэм’ера гэтай кампазіцыі адбылася падчас «жывога» анлайн-канцэрту ў праекце Аляксандра Чарнухі «Сепультура Alive». Сёння ў сацсетках беларускага гурта з’явілася паведамленне пра афіцыйны рэліз і відэа, у якім Ксюша Жук выконвае песню на гітары. Музыкант напісала гэты лірычны трэк, калі пачала вучыцца ігры на гэтым інструменце.
«Гэта песня не падобная на ўсе святочныя, якія зараз граюць паўсюль, — адзначае спявачка і аўтарка. — Гэта вельмі інтымная песня, для душы. Таму што была напісана душой. Магчыма, яна залечвала мае раны, адлюстроўвала мой стан.
Але цяпер яна зможа лекаваць вашыя…», — выказала спадзеў Ксенія Жук.
Кампазіцыя сапраўды трапляе ў настрой радасці і смутку ў сувязі з апошнімі падзеямі — вызваленнем беларускіх палітвязняў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
