У Берліне пройдзе сустрэча «Рух за свабоду ў Беларусі: пошукі шляхоў» з удзелам актывістаў, музыкаў, пісьменнікаў і журналістаў
Reform.news · 22 ноября 2025, 20:33
https://reform.news/u-berline-projdze-sustrjecha-ruh-za-svabodu-belarusi-poshuki-shljaho-z-udzelam-aktyvista-muzyka-pismennika-i-zhurnalista/Імпрэза пад назвай «Рух за свабоду ў Беларусі 2020–2025 – пошук шляхоў» адбудзецца ў Берліне. Гэта мерапрыемства Федэральнага агенцтва па грамадзянскай адукацыі, медыяплатформы dekóder, Нямецкага таварыства ўсходнееўрапейскіх даследаванняў e. V., Евангельскай царквы ў Германіі і медыякампаніі TAZ.
Мэта імпрэзы – пачуць галасы палітычных актывістаў, музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў, якія цяпер вымушаныя жыць у эміграцыі.

У вечарыне прымуць удзел: філосаф Уладзімір Мацкевіч, палітычная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, літаратары Марка Марцін, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, музыкі Лявон Вольскі і Вераніка Круглова, журналістка Вольга Лойка і Марыя Рудзь з RAZAM e.V.
Мадэратары — журналісты Аліса Бота і Інга Петц.
Уваход бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.
Мова: нямецкая.
Дата: 28.11.2025
Пачатак у 19:00.
Адрас: taz Kantine, Friedrichstraße 21, 10969, Берлін
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
