Сяргей Башлыкевіч выклаў у сеціва кліп на пяшчотную песню DOM. Спойлер — кампазіцыя запісвалася ў калабе з іншымі музыкамі
Reform.news · 4 октября 2025, 14:16
https://reform.news/sjargej-bashlykevich-vykla-u-seciva-klip-na-pjashchotnuju-pesnju-dom-spojler-kampazicyja-zapisvalasja-kalabe-z-inshymi-muzykami/Акварэлія і Teleport аб’ядналіся ў спеўны дуэт у новым кліпе DOM на песню Сяргея Башлыкевіча. Сёння лідар гурта Leibonik выклаў у сеціва плён нечаканай творчай калабарацыі.
«Гэтая песня – не пра настальгію і не пра сум па доме. Гэтая песня – пра шлях ад летніх лугоў да шумных гарадоў, пра новыя ўражанні і адкрыцці, што мы нясём з сабой, і пра далікатныя кроплі памяці, якія ніколі не знікаюць», — так прадставіў свой новы твор аўтар слыннага эмігранцкага альбома «Там».
Сяргей Башлыкевіч запрасіў спявачку Акварэлію з «Крыві» і музыку Teleport для выканання новай песні — і яны прыўнеслі ў кампазіцыю свае інтанацыі: Акварэлія — эстраднай адкрытасці, Teleport — камернай размовы. Цікавая партыя бас-гітары, джазавы флёр і светлы сум. Пяшчота, мара, дарога…
Крыху сонца ў прахалодную суботу кастрычніка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
