Нягледзячы на двухгадзінную затрымку, шоу Макса Каржа адбылося — фота
Reform.news · 9 августа 2025, 22:01
https://reform.news/njagledzjachy-na-dvuhgadzinnuju-zatrymku-shou-maksa-karzha-adbylosja-fota/Двухгадзіннае чаканне фанатаў на канцэрце Макса Каржа ўвянчалася-такі выхадам іх куміра. Пасля вяртання часткі прыхільнікаў на свае месцы шоу пачалося.
На першым у 2025 годзе вялікім канцэрце беларускага рэп-выканаўцы сабралося шмат разнастайнай публікі, але пераважна ўкраінскай і беларускай.

У натоўпе можна было бачыць бела-чырвона-белыя сцягі, украінскія блакітна-жоўтыя, але і не абышлося і без прыхільнікаў Макса Каржа з чырвона-зялёнымі сцягамі на плячах.


Як бы там не было, але гледачы атрымалі свой кайф ад сустрэчы са спеваком, які зрабіў шматзначную паўзу, каб выступіць у сталіцы Польшчы, Варшаве, менавіта 9 жніўня.



Затрымка ў дзве гадзіны на пачатку шоу адбылася з-за паводзін фанатаў. Частка публікі пераскокнула праз агароджу ўнутры стадыёна і прарвалася з трыбунаў на танцпол, што выклікала незадаволенасць арганізатараў канцэрта. Выступленне не пачалося, пакуль гледачы не вярнуліся на купленыя імі месцы.
Нацыянальны стадыён Варшавы ўмяшчае больш за 70 тысяч гледачоў.

2 комментария
Крынж. Аніводнага слова на беларускай мове
Пацаны из реформа. Вы победили. Тормозните сегодня. Вы показали, что можете писать новости про мой замечательный концерт каждые 5 минут. Навели движ на весь интернет. Эта тема уже не будет работать в плюс. Дальше только отписки.