Reform.news

«Wake up!» — напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новую песню

Reform.news · 8 августа 2025, 18:23

https://reform.news/wake-up-napjarjedadni-kancjerta-varshave-maks-korzh-vypusci-novuju-pesnju/

«Когда так уверен, что ты прав, То не остановит и кик в лоб», — спявае ў новай песні «Wake up!» Макс Корж. Трэк з ясным пасланнем з’явіўся сёння ў сацсетках творцы.

9 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускага рэп-выканаўцы. Квіткі на падзею былі раскуплены літаральна цягам некалькіх дзён ад даты аб’яўлення. На выступленне Каржа з розных гарадоў Еўропы арганізаваны і прадаюцца аўтобусныя туры.

Зараз у пабліках людзі пішуць пра махляроў, які гандлююць несапраўднымі квіткамі, і заклікаюць быць асцярожнымі.

Пашукаць удачы прыхільнікі раяць на афіцыйных платформах.

9 жніўня будзе першы канцэрт пасля ад’езду Макса Каржа з Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий