Reform.news

Слынны раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» з’явіўся ў аўдыёфармаце

Reform.news · 29 июля 2025, 19:42

https://reform.news/slynny-raman-algerda-baharjevicha-sabaki-je-ropy-z-javi-sja-a-dyjofarmace/

Першую частку рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча ўжо можна паслухаць у аўдыёверсіі.

Твор пісьменніка-лаўрэата Ляйпцыгскай кніжнай прэміі за еўрапейскае паразуменне даступны для праслухоўвання на рэсурсе Audiobooks.by. Тэкст рамана чытае літаратуразнаўца і перакладчык Сяргей Шупа.

«Сабакі Эўропы» — адзін з самых знакавых твораў сучаснай беларускай літаратуры.

«Гэта раман пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як эўрапейскі востраў і пра Эўропу як беларускі сон. Пра літаратуру, пра імпэрыю, пра фашызм, пра вечную таямніцу творчасьці і пра чалавечую апантанасьць», — так прадстаўляе сваю самую важную кнігу аўтар.

«Мы лёгкія, як папера» — першая частка рамана «Сабакі Эўропы». Яе дзеянне адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту — таемную мову свабоды.

«Дэтэктыўная гісторыя пра моўную ўтопію і роспач індывідуальнага бунту ў пазнавальных дэкарацыях беларускай сталіцы напярэдадні вялікіх і трагічных падзей…», — гаворыць анатацыя.

Слухаць раман можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

Добавить комментарий