Аляксандр Турчын сустрэўся з музыкантам з мільённымі праглядамі Джэйсанам Дэрула
Reform.news · 23 июля 2025, 21:02
https://reform.news/aljaksandr-turchyn-sustrje-sja-z-muzykantam-z-miljonnymi-pragljadami-dzhjejsanam-djerula/Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сустрэўся з Джэйсанам Дэрула — амерыканскім спеваком, аўтарам песень, акторам, надзвычай папулярным у ЗША і іншых краінах. Пра сустрэчу паведамляе тэлеграм-канал «Правительство Беларуси».
Музыкант так уражаны краінай, што разглядае магчымасць набыцця тут жылля, паведамляе канал. А таксама ён абмеркаваў з прэм’ер-міністрам магчымасць арганізацыі канцэрта ў Беларусі ў канцы верасня.
З якога часу прэм’ер-міністр займаецца арганізацыяй музычных канцэртаў, у тэлеграм-канале не паведамляецца. Мэта сустрэчы таксама афіцыйна не агучана.
