Reform.news

Гурт Sož выпусціў новы сінгл пра вечны горад

Reform.news · 12 мая 2025, 14:00

https://reform.news/gurt-soz-vypusci-novy-singl-pra-vechny-gorad/

Гурт Sož выпусціў сінгл C’est la Vilnia (Сэлявільня) — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год.

Канцэртны баявік з двума вакаламі і структурай “цішэй-грамчэй” у запісе нечакана загучаў як псалмы на darkwave-тусоўцы. Біпалярная эстэтыка — выразнае размежаванне жывых выступаў і запісаў — застанецца прынцыповай і ў далейшай творчасці гурта. Як і папярэдні сінгл, “Эрас і танатас”, песня мае шчыльны і змрочны саўнд, намякае на тое, якім па гуку можа быць альбом, над якім працуюць музыкі. Так гучаў бы танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.

Музыкі каментуюць:

Апроч эміграцыі фізічнай, унутры нас адбываецца такі ж працэс. Падзеленыя нібы напалову, мы пакідаем частку сябе дома, пакуль другая нашая частка ад’язджае ва ўмоўную Сэлявільню — горад, адкуль не даходзяць лісты. Нам нават прыдумляць нічога не давялося, гэта нон-фікшн, фіксацыя жыцця нас саміх і нашых слухачоў ва ўсіх краінах.

Жывая прэзентацыя сінглу адбудзецца 16 траўня на падвойным канцэрце Sož і гурта Relikt у Варшаве.

Паслухаць новую кампазіцыю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *