Reform.news

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі прымае заяўкі на дзве ініцыятывы для навукоўцаў

Reform.news · 26 апреля 2025, 22:26

https://reform.news/mizhnarodny-kangrjes-dasledchyka-belarusi-prymae-zaja-ki-na-dzve-inicyjatyvy-dlja-navuko-ca/

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі прымае заяўкі на гранты для навукоўцаў, а таксама збірае прапановы на прэмію за лепшыя навуковыя публікацыі

Гранты на падрыхтоўку да публікацыі (разам з праектам Scholars for Belarus)

Фінансаванне для навукоўцаў, якія рыхтуюць да выдання манаграфію ці артыкул. Асабліва вітаюцца заяўкі маладых даследчыкаў/-ц і тых, хто рыхтуе першую кнігу або працу па дысертацыі.

Падыходзяць:

  • Манаграфіі і навуковыя артыкулы
  • Тэксты, якія яшчэ не былі апублікаваныя (цалкам або часткова)
  • Працоўныя мовы: беларуская, англійская, руская
  • Таксама разглядаюцца працы з некалькімі аўтар(к)амі.

Грант можа быць выкарыстаны на:

  • Рэдагаванне, пераклад, вёрстку
  • Аплату збору за публікацыю
  • Выкуп правоў на адкрыты доступ
  • Дапрацоўку тэксту перад друкам.

Прэмія за найлепшыя навуковыя публікацыі, якія выйшлі ў 2023 або 2024

Прапанаваць можна як сваю, так і чужую працу па трох напрамках:

  • Гісторыя
  • Гуманітарныя навукі
  • Сацыяльна-палітычныя навукі.

Вынікі будуць абвешчаны 26 верасня 2025 падчас XII Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне.

Дэдлайн: 1 чэрвеня.

Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий