Кніга Уладзімера Арлова «Танцы над горадам. Тры аповесці» выйшла на польскай мове
Reform.news · 20 февраля 2025, 22:53
https://reform.news/kniga-uladzimera-arlova-tancy-nad-goradam-try-apovesci-vyjshla-na-polskaj-move/«Танцы над горадам. Тры аповесці» Уладзімера Арлова выйшла ў Państwowyм Instytuсie Wydawniczym.
«Танцы над горадам» захапляюць культурнымі асацыяцыямі, праніклівасцю маральных назіранняў і пры гэтым сапраўды кранаюць, — пішуць на старонцы інстытута. — Гэта адна з самых прыгожых і кранальных кніг аб дваістай прыродзе рэальнасці і таямніцы пісьма».
Кніга «Танцы над горадам» у 2018 годзе была ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.
Пераклад выдання, як і дзвюх папярэдніх яго кніг, зрабіў Багдан Задура. Раней былі перакладзеныя зборнік баладаў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» і кніга вершаў «На беразе іншага часу».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
