Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала пачатак продажаў рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі» на беларускай мове
Reform.news · 19 февраля 2025, 15:16
https://reform.news/vydavectva-janushkevich-anansavala-pachatak-prodazha-ramana-rjeja-brjedbery-marsijanskija-hroniki-na-belaruskaj-move/З 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі» ў перакладзе на беларускую мову.
«Марсіянскія хронікі» — кніга для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі. «Гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне нашых летуценняў, страхаў і няўдач. Праз серыю ўзаемазвязаных гісторый Рэй Брэдберы тчэ габелен з пранізлівых, паэтычных і захапляльных аповедаў, — гаворыцца ў анатацыі выдання. — У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе ягоныя праблемы?».
Купіць кнігу можна праз афіцыйны сайт выдавецтва Knihauka.com і праз Amazon.pl.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
