У Мінску працуе мастацкая выстава, прысвечаная стагоддзю надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі — фотафакт
Reform.news · 18 февраля 2025, 19:16
https://reform.news/u-minsku-pracue-mastackaja-vystava-prysvechanaja-stagoddzju-nadannja-janku-kupale-zvannja-narodnaga-pajeta-belarusi-fotafakt/Выстава пад назвай «У кожнага свой Купала!» адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу годнасці Народнага паэта Беларусі.





Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час.

Сярод іх – два прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы, напісаныя ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым у Мінску на вуліцы Садова-Узбярэжнай – цяпер гэта парк імя Янкі Купалы. Партрэты мастак збярог у блакадным Ленінградзе, а пасля вайны ў 1947 годзе перадаў у музей.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
