Reform.news

Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы пра гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі

Reform.news · 6 февраля 2025, 13:51

https://reform.news/belaruski-pjen-abvjashchae-zbor-zajavak-na-novy-sezon-prjemii-imja-francishka-bagushjevicha-za-tvory-pra-gistoryju-kulturu-i-duho-nuju-spadchynu-belarusi/

Беларускі ПЭН распачаў збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2024 годзе. Гэта ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.

Згодна з новым падыходам, на прэмію цяпер могуць намінавацца не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа/відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі, — піша Беларускі ПЭН.

Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў. Намінуюцца творы жывых аўтараў і аўтарак, упершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2024 года.

Аднак права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

Заяўкі прымаюцца да 23:59 19 лютага 2025 года (беларускага часу).

Падрабязней – у Статуце і Рэгламенце прэміі імя Багушэвіча.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий