Памятны знак ксяндзу Адаму Фалькоўскаму ў Лідзе на месцы — «Спадчына»
Reform.news · 25 января 2025, 00:47
https://reform.news/pamjatny-znak-ksjandzu-adamu-falko-skamu-lidze-na-mescy-spadchyna/Напярэдадні 162-й гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага з’явілася інфармацыя аб выкраданні памятнага знака з сімвалічнай магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі. Тэлеграм-канал «Спадчына» сёння абверг гэту інфармацыю, размясціўшы здымкі з памятным каменем на ранейшым месцы.
«Памятны знак удзельніку паўстання 1863 года ксяндзу Адаму Фалькоўскаму ў Лідзе, нягледзячы на нядаўнюю інфармацыю ў СМІ, што яго знеслі, знаходзіцца на ранейшым месцы», — звярнулі ўвагу стваральнікі тэлеграм-канала.


Нагадаем, што інфармацыя аб здарэнні з’явілася на партале Znadniemna.pl. Аб знікненні памятнака знака паведамілі рэдакцыі чытачы з Ліды, якія пажадалі пакінуць кветкі і запаліць свечкі да сімвалічнай магілы. Год таму, у пачатку студзеня 2024 года, нехта спрабаваў апаганіць помнік, сцершы выгравіраваны на камені герб.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
