Reform.news

Kasary завяршаюць калядную пару новым сінглам «Шчодры вечор»

Reform.news · 19 января 2025, 14:52

https://reform.news/kasary-zavjarshajuc-kaljadnuju-paru-novym-singlam-shchodry-vechor/

Вядомы праект Kasary на чале з музыкам Сяргеем Доўгушавым завяршае калядную пару прэзентацыяй новага сінгла «Шчодры вечор». У рэлізе можна пачуць песню ў традыцыйным акапэльным гучанні, а таксама сучасную электронную версію, створаную супольна з кампазітарам Мікітам Залатаром.

Мужчынскі калектыў традыцыйных спеваў з Беларусі — Kasary — за больш чым год свайго існавання стаў удзельнікам фестываляў, стварыў некалькі канцэртных відэа і кліпаў, таксама даў дзясяткі канцэртаў. Запіс аднаго з іх — каляднага канцэрта ў варшаўскім Касцёле Святога Аляксандра — можна знайсці на YouTube-канале гурта. Сяргей Доўгушаў ствараў праект мужчынскага гурта ў 2023 годзе на пачатку як тэрапеўтычны — для беларусаў у эміграцыі, якія могуць праз традыцыйную культуру раскрыць сябе і захаваць сваю ідэнтычнасць у замежжы. Але з часам гурт вырас прафесійна і зараз выступае як паўнавартасны спеўны калектыў.

Новы сінгл — прыклад далейшай творчасці гурта, калі слухачу прапаноўваецца дзве версіі «Шчодрага вечору» — акапэла і ў электроннай апрацоўцы.

Слухаць новы рэліз можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий