У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрылася скульптурная выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці»
Reform.news · 16 января 2025, 16:10
https://reform.news/u-muzei-gistoryi-vicebskaga-narodnaga-mastackaga-vuchylishcha-adkrylasja-skulpturnaja-vystava-volgi-orsik-kashto-nasci/«Каштоўнасці» Вольгі Орсік — гэта своеасаблівы мэсідж мастачкі, спосаб падзяліцца знакавымі, фундаментальнымі паняццямі, важнымі, асноватворнымі прынцыпамі і жыццёвымі ўстаноўкамі, — паведамляе пра выставу Беларускі Саюз мастакоў.
Адпраўляючы пасланне, аўтарка ўзаемадзейнічае з адчувальнымі, архетыпічнымі выявамі і матывамі: дом, бяспека, дабро, жыццё і смерць, страта і іншымі.


Аб’екты інсталяцый, рэдзі-мейды і рэалістычныя адбіткі, рыфмуюцца, злучаюцца з рэдукаванымі да знака скульптурнымі элементамі. Маючы розную прыроду, паходжанне і форму, фрагменты экспазіцыі становяцца не проста спосабам паказаць і расказаць мастачкай сваю гісторыю, гэта дзве часткі, два спосабы і мовы апавядання, якія сталі адной выставачнай прасторай.
Выстава працуе да 9 сакавіка ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча па адрасе: Віцебск, вул. Марка Шагала, 5А.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
