У інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat з’явілася прыкладанне для праслухоўвання кніг у iPhone
Reform.news · 9 января 2025, 15:25
https://reform.news/u-intjernjet-biblijatjeki-kamunikat-z-javilasja-prykladanne-dlja-prasluho-vannja-knig-u-iphone/У каталогу электроннай бібліятэкі Kamunikat больш за 100 аўдыякніг, якія цяпер будзе зручна слухаць з дапамогай прыкладання.
Пакуль дадатак дасяжны толькі для iPhone. Дадатак без абмежаванняў працуе і ў Беларусі, яго можна загрузіць з App Store.
Прыкладанне для Android з’явіцца неўзабаве, — паведаміў у Facebook кіраўнік фонду і бібліятэкі Яраслаў Іванюк.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
