Reform.news

У Германіі паказалі самыя знакавыя графічныя работы Марка Шагала на біблейскую тэматыку — фотафакт

Reform.news · 26 декабря 2024, 16:11

https://reform.news/u-germanii-pakazali-samyja-znakavyja-grafichnyja-raboty-marka-shagala-na-biblejskuju-tjematyku-fotafakt/

У зборы сучаснай галерэі Музея зямлі Саар у горадзе Саарбруккене захоўваецца каля 500 графічных работ Марка Шагала розных перыядаў яго творчасці. Каля траціны гэтай калекцыі прысвечана біблейскай тэматыцы. На выставе прадстаўлена каля 120 аркушаў з гэтага багатага фонду.

Марк Шагал. Рай, 1958/1959. Фота: kulturbesitz.de

Адметнасці графікі Шагала ў тым, што біблейскія сюжэты ён вырашаў у адрыве ад канфесійных традыцый выявы. У інтэрпрэтацыі Шагала Святое Пісанне паўстае універсальным зборам чалавечых лёсаў, дзе свецкае і рэлігійнае ўзаемапранікальныя, а аўтабіяграфічныя перажыванні і фантазійныя вобразы злучаюцца з сакральнымі.

Марк Шагал. Іосіф — пастух, 1956. Фота: kulturbesitz.de

Пачатак працы з бібейскімі вобразамі быў пакладзены ў 1930 годзе, калі Марк Шагал узяўся ілюстраваць яўрэйскую Біблію для парыжскага выдаўца Амбруаза Валара. Аднак з-за пачатку Другой сусветнай вайны і вымушанай эміграцыі ў ЗША завяршыць праект мастаку ўдалося толькі ў 1956 годзе.

Выстава працягнецца да 13 красавіка 2025 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий