Reform.news

У Бруселі каля Еўрапарламента адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

Reform.news · 12 декабря 2024, 17:46

https://reform.news/u-brusjeli-kalja-e-raparlamenta-adkrylasja-art-instaljacyja-prysvechanaja-palitznjavolenym-vjasno-cam/

12 снежня ў Бруселі адбылося адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысвечанай палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку, — піша «Вясна».

Адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя». Фота: spring96

Партрэты зробленыя з іржавай рашоткі, якая асацыюецца з калоніяй. Зблізку партрэты не разгледзець, іх можна ўбачыць толькі з адлегласці. Партрэты стварыў беларускі мастак, які прайшоў праз ізалятар на Акрэсціна.

Адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя». Фота: spring96

У адкрыцці арт-інсталяцыі «Нязломныя» ўзялі ўдзел кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска, праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская.

Мерапрыемства адбылося ў межах Дзён Беларусі ў Бруселі — серыі падзей, якія паказваюць салідарнасць ЕС з народам Беларусі.

Реклама

Добавить комментарий